Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

У рамках прафесійнай арыентацыі намеснік начальніка Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Слабко сустрэўся з навучэнцамі выпускных класаў сярэдняй школы №71 горада Мінска.

Асноўная мэта сустрэчы – пазнаёміць моладзь не толькі з прафесіяй ратавальніка, але і ў цэлым з сістэмай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Прадстаўнік МНС расказаў аб патрабаваннях і ўмовах паступлення ў профільную ВНУ і ліцэй МНС, падрабязна спыніўся на асаблівасцях навучання і паслядыпломнага размеркавання, нагадаў, што вучоба ва Універсітэце грамадзянскай абароны і далейшае праходжанне службы ў органах і падраздзяленнях МНС – адна з альтэрнатыў воінскай службы.

Больш падрабязна начальнік кадравага блока аддзела спыніўся на асаблівасцях і спецыфіцы праходжання службы ў зменным рэжыме, перавагах, перспектывах прасоўвання па службе, а таксама аб магчымасці сумяшчэння службы і навучання.

На заканчэнне Сяргей Георгіевіч прадэманстраваў тэматычны фільм і адказаў на ўсе пытанні навучэнцаў. З хлопцамі, якія зацікавіліся прафесіяй, работа будзе прадоўжана ў індывідуальным парадку.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter