Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі БРСМ, АСВОД і РУУС прадаўжаюць праводзіць рэйды па месцах масавага адпачынку грамадзян з мэтай папярэджання ад няшчасных выпадкаў на вадаёмах.

Асаблівую ўвагу ратавальнікі надаюць месцам, забароненым для купання. Падчас рэйдавага мерапрыемства па набярэжнай ракі Лошыца, прадстаўнікі МНС нагадалі гараджанам правілы бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць бяды: не купацца ў неабсталяваным для гэтага месцах, не заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення, пільна сачыць за малалетнімі дзецьмі.

На тэму бяспечных паводзін падчас летніх канікулаў пагаварылі і з юнымі адпачывальнікамі. Рабятам уручылі наглядна-навучальную прадукцыю, а таксама парэкамендавалі ўсталяваць на свой тэлефон дадатак «МНС: дапамога побач», які ў выпадку надзвычайнай сітуацыі дапаможа хутка зарыентавацца.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter