Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па НС з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, пажараў і гібелі людзей ад іх працягваюць праводзіць прафілактычную працу з насельніцтвам раёна і нагадваць грамадзянам аб захаванні правіл пажарнай бяспекі.

Прадстаўнікі МНС праводзяць дадзеную працу з рознымі катэгорыямі насельніцтва дыстанцыйна, з дапамогай тэлефоннай сувязі. Падчас гутаркі работнікі МНС нагадваюць ім аб правілах карыстання электрапрыборамі і пры абыходжанні з агнём, распавядаюць аб прынцыпе працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, а таксама аб алгарытме дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Выходзячы з дому, заклікаюць грамадзян адключаць усе электрапрыборы з разетак, не пакідаць ежу на ўключанай газавай або электраплітцы, а у выпадку пажару тэлефанаваць па тэлефонах службы выратавання «101» і «112». Таксама карысную інфармацыю аб дзеяннях у надзвычайных сітуацыях можна знайсці ў мабільным дадатку «МНС: дапамога побач!», якое ратавальнікі рэкамендуюць ўсталяваць кожнаму на свой мабільны тэлефон.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter