У Кастрычніцкім раённым аддзеле па НС адбыўся Адзіны дзень інфармавання.
Пачаў дзень інфармавання старшы інспектар аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Арцём Арыйчук, які давёў аператыўную дарожную абстаноўку ў раёне, звярнуў увагу на найбольш складаныя праезды і скрыжаванні, пры пераадоленні якіх патрабуецца максімальная канцэнтрацыя ўвагі як вадзіцеля, так і пешахода.
Іерэй прыходу Храма свяціцеля Лукі Крымскага арцыбіскупа Сімферопальскага Аляксандр Францішчык правёў гутарку з асабовым складам раённага аддзела на тэму «Служэнне народу і Айчыне». Святар падзякаваў ратавальнікам за іх працу і заклікаў жыць і служыць па сумленні.
Псіхіятр-нарколаг 38-й паліклінікі Галіна Абасава давяла асноўныя моманты па прафілактыцы дэвіянтных, адыктыўных паводзін.
Намеснік начальніка раённага аддзела Сяргей Слабко асвятліў тэму «Беларусь - краіна магчымасцяў. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе», а намеснік начальніка цэнтра культурна-выхаваўчай работы Мінскага гарадскога ўпраўлення Эдуард Сцепулёнак давёў інфармацыю аб надзвычайных здарэннях з удзелам работнікаў органаў, падраздзяленняў і арганізацый сістэмы МНС у маі 2025 года.
Пасля прагляду выніковага фільма начальнік раённага аддзела па НС Міхаiл Мікалуцкі падвёў рысу дня інфармавання і падсумаваў працу аддзела.