Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

У дзяржаўная ўстанове адукацыі "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" г.Мінска"адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" г. Мінска"  адбыўся II адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы "Кацігарошак».

Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу сталі упраўленне па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, дзяржаўная ўстанова адукацыі "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" г.Мінска", пры ўдзеле кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў", грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд культуры", пры фінансавай падтрымцы Кастрычніцкай раённай арганізацыі г. Мінска рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

Удзельнікаў конкурсу  ацэньвала рада экспертаў:

Валодзіна Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі", дацэнт, доктар філалагічных навук, старшыня Рады;

Варфаламеева Тамара Барысаўна, кандыдат мастацтвазнаўства, лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідента Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і  мастацтва  2014 года;

Калацэй Вячаслаў Віктаравіч, дацэнт, кандыдат культуралогіі, загадчык кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў"; 

Мармыш Таццяна Міхайлаўна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і славянскіх народаў;

Рыжкова Ларыса Мікалаеўна, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля "Калыханка" Міханавіцкага цэнтра фальклору Мінскага раёна Мінскай вобласці.

  49 удзельнікаў конкурсу спаборнічалі ў 4 катэгорыях: катэгорыя А "Казка", "Лічылка", Катэгорыя Б "Казка", "Хуткамоўка", Катэгорыя В; "Казка", "Легенда", Катэгорыя Г: "Казка", "Імправізацыя на заданную казкавую тэму".

Пераможцы  II адкрытага конкурса  апавядальнікаў беларускай народнай прозы "Кацігарошак" размеркаваліся наступным чынам:

Катэгорыя А "Казка", "Лічылка"

1 месца  - Кірыл Кудзін, ДУА "Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад–СШ Барысаўскага раёна»,
з казкай «Бабы Вольчыны казкі». Да конкурсу падрыхтавала Тамара Мікалаеўна Цыганкова.

Катэгорыя Б "Казка", "Хуткамоўка"

1 месца - Ганна Дзядзюля, ДУА «СШ № 71 г.Мінска»,
з казкай «Пшанічны каласок». Да конкурсу падрыхтавала Святлана Васільеўна Краўчэня.

Катэгорыя В; "Казка", "Легенда"

Катэгорыя Г: "Казка",

"Імправізацыя на заданную казкавую тэму":

1 месца -   Аляксандра Гірына, ДУА «Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» з казкай  «Дудар». Да конкурсу падрыхтавала Марыя Васільеўна Касцюковіч.

1 месца - Таццяна Абрамовіч,  ДУА «Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» Мінскай вобласці з казкай  «Ліпнічак». Да конкурсу падрыхтавала Алена Уладзіміраўна Сусолкіна.

Удзельнікі  і пераможцы II адкрытага конкурса апавядальнікаў беларускай народнай прозы "Кацігарошак былі ўзнагароджаны медалямі,  дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter