Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Напярэдадні навагодніх святаў, падчас рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!” Кастрычніцкія ратавальнікі  наведалі выхаванцаў дзіцячага сада №490, дзе распавялі дзецям правілы небяспекі, якія могуць падпільноўваць іх у зімовы час, пры святкаванні Новаго года.

У гульнявой форме хлопцы і дзяўчынкі паўтарылі, як правільна ўсталёўваць навагоднюю ёлку і чым бяспечна яе ўпрыгожыць, чым небяспечны зімовы вадаём і чаму не варта хадзіць пад стрэхамі, з якіх звісае снег або ледзяшы. Канешне, Новы год не абыходзіць без традыцыйных атрыбутаў, герояў, традыцый. Але з некаторымі з іх неабходна быць вельмі асцярожнымі. Інтэрактыўная віктарына “Бяспечны Новы год” дазволіла дзецям узгадаць асноўныя правілы  бяспекі. Напрыканцы мерапрыемства ўздельнікі, традыцыйна, атрымалі тэматычныя буклеты і брашуры.

Зусім хутка мы развітаемся са старым годам і з надзеямі, пажаданнямі, марамі сустрэнем новы! А сёння мы з задавальненнем рыхтуемся да самага чаканага і, канешне, самага чароўнага свята – да Новага года. Галоўнае, каб у пераднавагодняй мітусні і малыя, і дарослыя не забыліся праправілы бяспекі.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter