Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі БРСМ, АСВОД і РУУС працягваюць праводзіць рэйды па месцах масавага адпачынку грамадзян з мэтай папярэджання ад няшчасных выпадкаў на вадаёмах.

Асаблівую ўвагу ратавальнікі надаюць месцам, забароненым для купання. Ратавальнікі сумесна з работнікамі АСВОД рэгулярна праводзяць рэйды па набярэжнай ракі Лошыца і нагадваюць жыхарам правілы бяспечных паводзін каля вадаёмаў: не купацца ў неабсталяваных для гэтага месцах, не заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення, пільна сачыць за малалетнімі дзецьмі.

У завяршэнні гутарак адпачывальнікі атрымліваюць буклеты бяспекі і інфарматыўную прадукцыю ад работнікаў МНС.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter