Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Ужо не першы год у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца прафілактычная акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы», мэтавая аўдыторыя якой з'яўляюцца людзі сталага ўзросту.

У рамках гэтай акцыі з пенсіянерамі праводзяць дыстанцыйна прафілактычныя гутаркі, віктарыны па ведах бяспекі жыццядзейнасці, паўтараюць тэлефоны экстраных службаў выратавання, распавядаюць, як сябе паводзіць у выпадку пажару або надзвычайнай сітуацыі, і абавязкова аб дадатку «МНС: Дапамога побач!».
Кожнаму чалавеку заўсёды прыемна, калі праяўляюць клопат і ўвагу, а пажылым людзям - удвая.
Не ўсе людзі старэйшага ўзросту маюць сучасныя гаджэты, а лісты, ды яшчэ і тэматычныя будуць не толькі прыемнай вестачкай, але і карыснай і пазнавальнай. У канверты з лагатыпам акцыі інспектара ўкладаюць буклеты «Карысныя парады ад МНС», «Неапалімая Купіна» і абавязкова памятку з нумарамі тэлефонаў экстраных службаў. Тым самым атрымаўшы ліст ад МНС, грамадзяне знаёмяцца з інфармацыяй, якую неабходна ведаць і памятаць, знаходзячыся дома, на дачы, на вуліцы, на прыродзе.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter