Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных" работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па НС правялі гутаркі па тэлефоне са шматдзетнымі сем'ямі і сем'ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Падчас гутаркі работнікі МНС нагадалі правілы бяспечных паводзін, паведалі, якія небяспекі могуць чакаць дзяцей на вуліцы, у доме і кватэры. На пытанне інспектара: "Якія самыя небяспечныя пакоі ў доме?» - бацькі, не сумняваючыся, давалі правільныя адказы. Бо ва ўсіх пакоях можна сустрэць такія небяспекі як вокны, электрычныя прыборы, запалкі, патэльні, бытавая хімія і гд. У адказ на кожную небяспеку ратавальнікі паведалі, якія правілы трэба выконваць, каб прадухіліць надзвычайную сітуацыю.

Парэкамендавалі дарослым для прагляду з дзецьмі мультсерыял "Чароўная кніга", дзе разумны Бабёр, неспакойная Птушачка, дапытлівы Заяц і падступны Воўк нагадваюць дзеткам, як трэба сябе паводзіць, каб не патрапіць у небяспечную сітуацыю.

У завяршэнні гутаркі ратавальнікі нагадалі бацькам тэлефоны экстранных службаў і пажадалі ім і іх дзецям бяспечнага дня.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter