Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна прымаюць удзел у агульнашкольных бацькоўскіх сходах.

З мэтай прыцягнення ўвагі бацькоў да пытанняў бяспекі дзяцей працаўнікі МНС выступаюць перад законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў.

Традыцыйна ў пачатку мерапрыемства ратавальнікі падрабязна асвятляюць галоўныя прычыны дзіцячага траўматызму і спосабы яго прафілактыкі, указваюць на што трэба звярнуць увагу для стварэння бяспечных умоў для дзяцей і падлеткаў. Далей прысутным даводзяць аператыўную абстаноўку з пажарамі ў краіне, больш дэталёва спыняючыся на трагічных выпадках, якія забралі жыцці малалетніх дзяцей на пажарах у бягучым годзе, акцэнтуюць увагу бацькоў на папярэджанне пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём і недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей.

Прадстаўнікі МНС таксама нагадваюць аб важнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, бо наяўнасць такога важнага памочніка ў доме - гэта залог захавання жыцця і здароўя.