Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Ратавальнікі Кастрычніцкага раёна правялі мерапрыемства з адпрацоўкай дзеянняў падраздзяленняў па НС пры тушэнні пажару, эвакуацыяй жыхароў пры спрацоўцы сістэм пажарнай аўтаматыкі ў інтэрнаце па вул. Казінца, 85.

Па тактычнай задумцы адбылося загаранне ў памяшканні калясачнай, дзе ў гэты час знаходзіліся людзі. Пры спрацоўцы сістэмы пажарнай аўтаматыкі жыхары інтэрната, пад кіраўніцтвам адміністрацыі, аператыўна эвакуіраваліся, але ў палаючым памяшканні засталіся два чалавекі. Падраздзяленні МНС хутка знайшлі пацярпелых, пры дапамозе маскі на выратаванага вывелі іх у бяспечную зону і пачалі тушыць.

Пасля завяршэння эвакуацыі і мерапрыемстваў па ліквідацыі ўзгарання замацаваны інспектар падвёў вынікі і нагадаў грамадзянам аб няўхільным выкананні правіл пажарнай бяспекі, а ўсе ахвочыя змаглі на практыцы адпрацаваць прымяненне вогнетушыцеля пры тушэнні ўмоўнага пажару.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter