Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Працаўнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі Кастрычніцкай раённай арганізацыі Грамадства ратавання на водах і ўчастковымі інспектарамі міліцыі Кастрычніцкага РУУС праводзяць сумесныя рэйды па месцах адпачынку грамадзян ля вадаёма.

У мэтах прадухілення несанкцыянаванага купання, а таксама распівання алкагольных напояў у парку «Курасоўшчына» працаўнікі МНС, міліцыі і АСВОД пастаянна праводзяць сумесныя прафілактычныя мерапрыемствы каля вадаёмаў.

Прадстаўнікі наглядных органаў нагадваюць аб забароне купання ў вадаёме, звяртаюць увагу на ўстаноўленыя знакі, расказваюць адпачывальнікам аб правілах паводзін на тэрыторыі парку, нагадваюць аб няўхільным выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні мангалаў, аб забароне знаходжання дзяцей у вадаёмаў без нагляду бацькоў, а таксама папярэджваюць аб адміністрацыйнай адказнасці. У завяршэнні гутарак уручаюць карысныя памяткі па бяспецы.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter