Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

З мэтай навучання і фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць тэматычныя заняткі з выхаванцамі дзіцячых садоў раёна.

Ратавальнікі ў гульнявой форме расказваюць малышам пра небяспекі, якія могуць падцікоўваць іх у паўсядзённым жыцці. Разам з інспектарам МНС хлапчукі і дзяўчынкі паўтараюць нумары тэлефонаў экстраных службаў, даведаюцца, чым небяспечная гульня з запалкамі і чаму нельга без дазволу дарослых уключаць электрапрыборы, а таксама ў якіх выпадках агонь можа быць нашым сябрам, а ў якіх - ворагам. Важнымі элементамі занятку з'яўляюцца трэніроўка па эвакуацыі з задымленага памяшкання, і паўтарэнне таго, што трэба казаць дыспетчару МНС, калі здарылася бяда.

У завяршэнні прафілактычных мерапрыемстваў малышы атрымліваюць ад ратавальнікаў важныя веды і маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter