Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Агітацыйныя мерапрыемствы сярод школьнікаў па ўступленні ў Беларускую маладзёжную грамадскую арганізацыю ратавальнікаў-пажарных (БМААСП) працягваюцца ў Кастрычніцкім раёне.

Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных утварылася 14 кастрычніка 2001 года. На сённяшні дзень колькасць арганізацыі налічвае больш за 20 тысяч і гэта толькі ў Менску. Моладзь, якая ўступіла ў шэрагі БМООСП, вывучае асновы бяспекі жыццядзейнасці і навучае гэтаму іншых, праводзiць дабрачынныя акцыі, актыўна займаецца спортам і прапагандуе здаровы лад жыцця.

Работнікі раённага аддзела па НС расказалі навучэнцам сярэдняй школы №71 і гімназіі №75 аб займальных конкурсах і першынствах, якія праводзяцца пад эгідай МНС сярод членаў БМААСП: першынство сярод юнакоў і дзяўчат па пажарна-выратавальным спорце, школа бяспекі, агляд-конкурс «Юны выратавальнік» і шматлікае іншае.

У час дыялога школьнікі змаглі задаць пытанні, якія цікавяць не толькі аб дзейнасці БМААСП, але і аб прафесіі ратавальніка, даведацца аб умовах паступлення ў навучальныя ўстановы МНС і праходжання службы ў раённых аддзелах па НС.

Пасля завяршэння мерапрыемстваў многія хлопцы і дзяўчаты задумаліся аб уступленні ў рады маладзёжнай арганізацыі, а таксама аб перспектыве звязаць свой лёс з выратавальным ведамствам.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter