Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у агульнашкольных бацькоўскіх сходах у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!».

З мэтай прыцягнення ўвагі бацькоў да пытанняў бяспекі дзяцей працаўнікі МНС сумесна зацікаўленымі службамі раёна выступілі перад законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў.

У пачатку мерапрыемства ратавальнікі давялі прысутным аператыўнае становішча з пажарамі ў краіне. Больш дэталёва спыніліся на трагічных выпадках, якія забралі жыцці малалетніх дзяцей на пажарах у 2024 годзе, акцэнтаваўшы ўвагу законных прадстаўнікоў на папярэджанне пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём і недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.

Прадстаўнікі МНС таксама нагадалі аб важнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, бо наяўнасць такога важнага памочніка ў доме - гэта залог захавання вашага жыцця.

Паважаныя бацькі, фарміруйце культуру бяспекі жыццядзейнасці дзяцей дома і будзьце прыкладам для свайго дзіцяці ў выкананні элементарных правіл бяспекі.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter