У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы з навучэнцамі каледжаў і студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў.
Сустрэчы з юнакамі і дзяўчатамі праходзяць у выглядзе адкрытага дыялога, у ходзе якіх работнікі МНС даводзяць статыстыку па надзвычайных сітуацыях па рэспубліцы, горадзе і раёне, прыводзяць прыклады апошніх пажараў, бо самай распаўсюджанай прычынай такіх вогненных здарэнняў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Разам з маладымі людзьмі ратавальнікі прагаворваюць алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі, успамінаюць нумары тэлефонаў экстраных службаў, тлумачаць прынцып працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і знаёмяць моладзь з першаснымі сродкамі пажаратушэння – парашковым і вуглекіслотным вогнетушыцелямі.
Праверыць свае веды ў пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці прапануюць з дапамогай інтэрактыўных гульняў «Формула бяспекі» і «Дзе логіка?», а для разумення наступстваў курэння прысутным дэманструюць фільм «Ахвяры згубнай звычкі».