Супрацоўнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі экскурсію для выхаванцаў 249 дзіцячага садка.
Значную частку дзейнасці выратавальнікаў займае прафілактыка – работа па папярэджанні і прадухіленні ўзнікнення пажараў. Выконваць правілы бяспекі, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі – веды і ўменні важна прывіваць з дзяцінства.
Убачыўшы пажарны аўтамабіль, дзеці прыйшлі ў захапленне: вялікія чырвоныя машыны не могуць не падабацца. Ім дазволілі пасядзець у пажарнай машыне. Далей ім паказалі, як працуе гідраўлічны аварыйна-выратавальны інструмент, прадэманстравалі спецыяльнае адзенне. А яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі ўпэўнена адказвалі на пытанні пажарных і не саромеліся задаваць свае. Перапоўненыя эмоцыямі яны доўга не хацелі развітвацца з ратавальнікамі.
Для дзяцей падобныя мерапрыемствы і цікавыя, і карысныя. Яшчэ такія мерапрыествы дапамагаюць замацаваць веды па правілах бяспекі, атрымаць новыя.