Апрануць «баёўку» выратавальніка, не аднойчы пабываўшую ў задымленых памяшканнях, ахопленых пажарам, пасядзець за рулём сапраўднага пажарнага аўтамабіля, пачуць аб выратаванні людзей з «першых вуснаў» — такую магчымасць атрымлівае кожны хлопчык і дзяўчынка, які наведвае пажарную аварыйна-выратавальную частку Кастрычніцка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падчас канікулаў.
У рамках сустрэч работнікі МНС нагадалі дзецям асноўныя правілы бяспекі, распавялі, як бяспечна правесці канікулы, успомнілі нумары 101 і 112. Яшчэ дзеці даведаліся, што ў выпадку пажару трэба тэрмінова пакідаць памяшканне і не панікаваць, а гульні блізка ля вадаёма вельмі небяспечныя. Такім чынам, час прайшоў не толькі весела, але і карысна. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у гульнях, адказвалі на пытанні. Усе атрымалі карысныя веды, станоўчыя эмоцыі і не абышлося без падарункаў ад работнікаў МНС.