Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Сухое і сонечнае надвор’е днём змянілася пахаладаннем, а гэта – падстава для многіх гаспадароў уласных дамоў пратапіть у хаце печку ці кацел. У асенне-зімовы час колькасць пажараў у жылым сектары павялічваецца, і не апошнюю ролю тут “іграюць” менавіта недагледжаныя печы альбо парушэнні правілаў карыстання імі.

Штогод адбываюцца пажары ў лазнях, гаспадарчых пабудовах. А неасцярожнасць і абыякавасць людзей могуць прывесці не толькі да пажару і значных матэрыяльных страт, але і да чалавечых ахвяр. Найбольш тыповыя парушэнні, што бачаць ратавальнікі падчас абследвання жылля людзей, наступныя: печы з расколінамі, непатынкаваныя коміны, наяўнасць рэчаў на гарачых ляжанках, няспраўныя дзверцы печы, недастатковых памераў металічны ліст на падлозе ля топліўнай дзверкі.

Штодня з людзьмі праводзіцца прафілактычная работа: гэта і выступленні ў працоўных калектывах, і гутаркі на сходах і падчас праверак жылля, і артыкулы ў газетах – формаў работы шмат. Ці здолее чалавек прыслухацца – яго ўласны выбар. Зіма не пачуе апраўданняў нядбайных гаспадароў накшталт: “не паспелі”, “забыліся”, “і так добра”. Неасцярожнасць самога чалавека вядзе да бяды ў пераважнай колькасці выпадкаў пажараў. Улічвайце гэта і заўседы памятайце тэлефоны службы ратавання – 101, 112.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter