У Кастрычніцкім раёне ў рамках правядзення Адзінага дня бяспекі работнікі МНС сустрэліся з навучэнцамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Падчас сустрэчы работнікі МНС яшчэ раз нагадалі моладзі з-за чаго могуць адбыцца пажары і як іх пазбегнуць, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый, распавядалі пра важнасць ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і іх правільным абслугоўванні, праверылі веды ў студэнтаў аб правілах карыстання вогнетушыцелем.
Сустрэчы са студэнтамі працягваюцца. Бо галоўнае - гэта забяспечыць высокі ўзровень ведаў у галіне пажарнай бяспекі і сфарміраваць у падрастаючага пакалення культуру бяспечных паводзін у любых абставінах!