Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Начальнік Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Міхаіл Мікалуцкі распавёў аб асноўных патрабаваннях пажарнай бяспекі ў побыце работнікам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У ходзе сустрэчы начальнік аддзела распавёў аб аператыўнай абстаноўцы па рэспубліцы і горадзе Мінску ў прыватнасці, называючы асноўныя прычыны пажараў і загаранняў у жылых памяшканнях ён асабліва адзначыў курэнне ў ложку. Зыходзячы з гэтага ён заклікаў сацыяльных работнікаў засцерагчы сваіх падапечных ад згубнай звычкі, якая забірае сотні жыццяў штогод. Далей ён распавёў аб неабходнасці ўстаноўкі і своечасовага абслугоўвання аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, а для асоб, якія маюць інваліднасць 2 і 1 груп i не маюць магчымасці самастойнага перамяшчэння, ён рэкамендаваў абсталяваць жыллё святло-гукавой прыладай. У завяршэнні сустрэчы галоўны дзяржаўны інспэктар па пажарным наглядзе раёна нагадаў удзельнікам мерапрыемства аб своечасовым інфармаванні раённага аддзела МНС пры выяўленні парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не толькі ў тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, але і ў іх суседзяў.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter