Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Вунь яна, сядзіба продкаў, –
З садам тым, з гняздом бусліным,
З шустрых ластавак чародкай,
З буркатаннем галубіным. Родны кут.
Уладзіслаў Сыракомля

19 лістапада ў бібліятэцы № 20 прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Году малой Радзімы. У кожнага з нас ёсць свой родны куток, свая малая Радзіма. І менавіта таму наша сустрэча пачалася словамі знакамітага беларускага пісьменніка і краязнаўца Уладзіслава Сыракомлі.

У пачатку сустрэчы на працягу 20 хвілін адбыўся прагляд краязнаўчай віртуальнай экскурсіі “Вуліца Варанянскага: на скрыжаванні прасторы і часу”, створанай супрацоўнікамі бібліятэкі.

На сустрэчу ў якасці шаноўных гасцей былі запрошаны прадстаўнікі розных устаноў, у якія мы звярталіся за дапамогай пры падрыхтоўцы і стварэнні відэароліка.         Першай выступіла загадчыца аддзела ЗАГС Кастрычніцкага раёна г.Мінска Ксенія Яўгенаўна Васільева. Прагучаў аповед  з цікавымі фактамі і звесткамі пра гісторыю і накірункі працы гэтай афіцыйнай установы. Аддзел ЗАГС карпатліва і беражліва стварае падрабязны летапіс роднага раёна.  

Наступным выступоўцам стаў кіраўнік Народнага краязнаўчага музея школы № 90 Станіслаў Браніслававіч Холеў. У сваім паведамленні ён засяродзіў увагу на гістарычных вытоках Кастрычніцкага раёна. Зрабіць інфармацыю больш даступнай і выразнай дапамагла мультымедыйная прэзентацыя. Жывы водгук у аўдыторыі вызвала прадстаўленне Станіславам Холевым сваіх кніг па краязнаўству.

Вельмі цікавым і насычаным незнаёмымі шырокай аўдыторыі фактамі пра жыццё і гераічную партызанскую дзейнасць Васіля Варанянскага было выступленне вядучага навуковага супрацоўніка аддзела  гісторыі партызанскага руху музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Марыі Віктараўны Гарэлікавай.

Напрыканцы сустрэчы цёплыя словы ўдзячнасці і надзеі на далейшае супрацоўніцтва прагучалі ад загадчыцы аддзелам інфармацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Веранікі Аляксандраўны Мусвідас.

Атмасферу ўрачыстасці і святочнасці нам дапамаглі стварыць таленавітыя вучні Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам выкладчыка Алены Міхайлаўны Абушкевіч. Музычныя творы, пранікнёна выкананыя на арфе, віяланчэлі і скрыпцы паланілі сэрца слухачоў сваім прыгожым гучаннем.

Мерапрыемства сабрала шматлікую аўдыторыю, дзякуючы творчаму падыходу да яго рэкламы, у межах якой была створана незвычайная афішная тумба.   

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter