Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

На базе Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прайшлі ўрачысты сход, цырымонія ўзнагароджання і святочны канцэрт з нагоды святкавання 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Камуністычнай партыі Беларусі. 

Штогод мы адзначаем знакавую падзею ў гісторыі Беларусі - гадавіну абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У 2019 годзе гэтая падзея прыходзіцца на сапраўды знамянальную дату - сучасная беларуская дзяржаўнасць адзначае свой 100-гадовы юбілей. І арганізатары старанна падрыхтаваліся да свята. У дзень урачыстасцяў Палац чыгуначнікаў ператварыўся ў сапраўдную выставу дасягненняў Кастрычніцкага раёна. Звыш 20 асноўных прадпрыемстваў развярнулі свае экспазіцыі, якія адлюстроўвалі эканамічны, вытворчы, навуковы і культурны патэнцыял аднаго са старэйшых раёнаў беларускай сталіцы. Наведвальнікі маглі азнаёміцца з гісторыяй беларускай чыгункі, якая налічвае амаль паўтара стагоддзя, паспрабаваць на смак вырабы хлебазавода № 4, сваімі вачамі пабачыць, як развіваюцца высокія тэхналогіі на вытворчасцях адкрытага акцыянернага таварыства “Інтэграл” і Мінскага навукова-даследчага інстытута радыёматэрыялаў, выбраць новыя калекцыі керамічнай пліткі вырабніцтва ААТ “Керамін” і ў Год малой радзімы дакрануцца да гісторыі, ажыўшай на старонках кніг паліграфкамбіната імя Якуба Коласа. І ўсё ж галоўнае у кожным з дасягненняў – гэта тыя людзі, якія сваёй стваральнай энергіяй рушаць наперад летапіс дасягненняў Кастрычнікага раёна.

Абвяшчэнне БССР па праву з'яўляецца найважнейшай датай у гісторыі нашай краіны, адпраўной кропкай адліку ў станаўленні сапраўды незалежнай Беларусі, - адзначыў у сваім дакладзе старшыня Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый і прафсаюзаў Кастрычніцкага раёна г.Мінска Уладзімір Уладіміравіч Цюхай. - Упершыню ў сваёй гісторыі беларускі народ атрымаў права на будаўніцтва сваёй дзяржавы. Мы ганарымся нашай старажытнай гісторыяй, свята шануем самабытныя традыцыі нашага народа. Эпоха старажытных паселішчаў і Полацкага княства, Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай навекі ўпісана слаўнымі старонкамі ў векавы летапіс. Аднак менавіта з моманту ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі мы, беларусы, нарэшце атрымалі сваю незалежную дзяржаву, атрымалі права на нацыянальнае самавызначэнне.

Сапраўды, 100-годдзе абвяшчэння БССР і КПБ – гэта свята, якое мае шмат вымярэнняў. Для кожнага чалавека яно мае сваё значэнне. Для людзей старэйшага пакалення гэты дзень - сімвал ўрачыстасці ідэалаў савецкага перыяду. Для моладзі - гэта гістарычная падзея, якая дала нам усім магчымасць упэўненна рухацца наперад. Але самае важнае тое, что нас аб’ядноўвае, робіць нас адзіным народам – любоў да сваёй краіны, сталіцы, свайго роднага Кастрычніцкага раёна. А таксама – павага да людзей, якія сваёй руплівай працай ствараюць наш дабрабыт. Невыпадкова, у гэты дзень са сцэны гучалі словы падзякі тым, хто ўмацоўвае прамысловы, навуковы і інавацыйны патэнцыял Кастрычніцкага раёна і сталіцы, прыўносіць новыя дасягенні ў сферы адукацыі і навукі, культуры і мастацтваў, стаіць на ахове правапарадку і спакою жыхароў,  прадстаўнікам інстутытутаў грамадскасці, кіраўнікам грамадскіх аб’яднанняў і прафсаюзаў. Менавіта ім – звыш 50 прадстаўнікам розных галінаў народнай гаспадаркі і грамадскаму актыву – першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычнікага раёна г.Мінска Юрый Іванавіч Рэбкавец і старшыня Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый і прафсаюзаў Кастрычнікага раёна г.Мінска Уладзімір Уладзіміравіч Цюхай уручылі заслужаныя ўзнагароды.

Завершылася ўрачыстае мерапрыемства канцэртнай праграмай творчых калектываў Кастрычніцкага раёна.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter