20 мая 2017 г. у музеi «Беларуская хатка» (вул. Рабкораўская, 19) у рамках праекта “Ноч музеяў - 2017” запланавана культурна-асветнiцкае мерапрыемства “Беларускі вечар”. Пачатак у 15.30. Уваход вольны.
Мерапрыемства арганiзавана Дзяржаўным музеем гiсторыi беларускай лiтаратуры пры падтрымцы адмiнiстрацыi Кастрычiцкага раёну г. Мiнска.
У 2017 годзе адзначаецца 100-годдзе стварэння Першага таварыства драмы і камедыі. Менавіта ў клубе інтэлігенцыі “Беларуская хатка” адбывалася гэтая знамянальная падзея. Сёння сімвалічным увасабленнем таго месца з’яўляецца музей “Беларуская хатка”.
Канцэрты беларускіх тэатральных калектываў пачатку ХХ стагоддзя (трупа Ігната Буйніцкага, Першага таварыства драмы і камедыі, трупа Уладзіслава Галубка) былі сінтэтычнымі і складаліся з пастаноўкі беларускіх п’ес, танцаў, чытання твораў беларускіх аўтараў.
Праграма “Беларускага вечара” пабудавана па ўзоры тагачасных канцэртаў. У праграме – свецкія інтэрмедыі батлейкі з жыцця ХІХ стагоддзя з жывым музычным суправаджэннем, якія звяртаюць да вытокаў прафесійнага беларускага тэатра, дэкламацыя твораў беларускіх аўтараў, спевы i танцы. Увазе гасцей будзе прапанавана вясновая святочная праграма, якуюя зладзіць этнасуполка Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў пад кіраўніцтвам Таццяны Пладуновай.
Падчас “Беларускага вечара” можна будзе пагуляць у ”пошту”, наведаць выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларускі кірмаш” і набыць беларускі сувенір.
Шчыра запрашаем на “Беларускi вечар”!