Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у агульнашкольных бацькоўскіх сходах.
З мэтай прыцягнення ўвагі бацькоў да пытанняў бяспекі дзяцей работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выступілі перад законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў.
У пачатку мерапрыемства ратавальнікі давялі прысутным аператыўнае становішча з пажарамі ў краіне. Больш дэталёва спыніліся на трагічных выпадках, якія забралі жыцці малалетніх дзяцей на пажарах у 2024 і 2025 гадах, акцэнтаваўшы ўвагу законных прадстаўнікоў на папярэджанне пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём і недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.
Прадстаўнікі МНС таксама нагадалі аб важнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, бо наяўнасць такога важнага памочніка ў доме - гэта залог захавання вашага жыцця.
Напрыканцы сустрэч ратавальнікі заклікалі бацькоў фармаваць культуру бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей і быць прыкладам для свайго дзіцяці ў выкананні элементарных правілаў бяспекі.