У Кастрычніцкім раёне сталіцы ратавальнікі працягваюць прафілактычную працу ля вадаёма.
Нягледзячы на тое, што вясна паступова ўступае ў свае правы і водная роўнядзь азёр і вадаёмаў ужо вызвалілася ад ледзянога покрыва, работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць працу па недапушчэнні няшчасных выпадкаў на вадзе. Асноўная мэта прафілактычных рэйдаў - навучыць жыхароў раёна бяспечным паводзінам паблізу вадаёмаў, звярнуць увагу бацькоў не баўленне часу іх дзяцей напярэдадні вясновых канікулаў.
Штодня ратавальнікі праводзяць тлумачальную работу з адпачывальнікамі парку «Курасоўшчына»: нагадваюць, што вадасховішча «Лошыца» - не месца для купання, а пры падрыхтоўцы шашлыкоў у паркавай зоне неабходна абраць правільнае месца і мець падручныя сродкі для тушэння.
Тыя, хто гуляе, атрымліваюць ад ратавальнікаў не толькі навучанні па бяспечным адпачынку, але і тэматычныя буклеты з важнай інфармацыяй.