З 10 жніўня 2023 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачынае працу мастацкая выстаўка «Мінскі настрой». Выстаўка арганізавана Музеем гісторыі горада Мінска сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.
Прадстаўлена больш за 60 твораў жывапісу і графікі ў жанрах гарадскога пейзажа, партрэта, сюжэтна-тэматычнай карціны. Мінск і мінчане адлюстраваны ў работах народных мастакоў Беларусі Г.Х. Вашчанкі, Г.Г. Паплаўскага, а таксама такіх вядомых аўтараў, як С.П. Герус, А.М. Тычына, Р.У. Кудрэвіч, І.М. Басаў, Ф.М. Бараноўскі, У.М. Пасюкевіч, А.І. Кроль, і многіх іншых.
У экспазіцыі працуе відэазона, дзе можна паглядзець дакументальныя фільмы пра горад.
Выстаўка працягнецца да 3 верасня 2023 года.