У нашай краіне праблемам захавання этнакультурнай спадчыны надаецца асобая ўвага.
Значныя крокі здзяйсняюцца на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўні праз рэалізацыю разнастайных мэтанакіраваных праграм, праектаў у дзейнасці ўстаноў культуры, адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў.
Пошук шляхоў удасканалення і развіцця вышэйабазначаных накірункаў у Кастрычніцкім раёне г. Мінска знайшоў адлюстраванне ў раённай адукацыйна-культурнай праграме “Традыцыйная культура і моладзь” на 2015 – 2020 гг., распрацаванай супрацоўнікамі ЦДАДзіМ “Ветразь” г.Мінска пры ўдзеле і падтрымцы упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска.
З мэтай пашырэння кола ўдзельнікаў і саарганізатараў раённай праграммы, дэманстрацыі першых станоўчых вынікаў рэалізацыі працэса этнакультурнага выхавання, а таксама для вырашэння далейшых крокаў да дасягнення пастаўленых задач, 1 лістапада 2016 года ў актавай залі адміністрацыі Кастрычнікага раёна адбыўся пашыраны каардынацыйны савет “Патрыятычнае выхаванне асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў”.
АрганізатараміСавета сталі прадстаўнікі сістэмы кіравання і грамадскіх аб’яднанняў Кастрычніцкага раёна: галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі А. А. Гурыновіч, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. Я. Кур’яновіч, загадчык сектаракультуры ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. У. Дабрынец, першы сакратар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” А. А. Насута.
Удзельнікамі і слухачамі з’яўляліся намеснікі дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і кіраўнікі кафедр і метадычных аб’яднанняў беларускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных устаноўКастрычніцкага раёна, мастацкія кіраўнікі харэаграфічных калектываў, прадстаўнікі адміністрацыі і педагагічныя супрацоўнікі ЦДАДзіМ “Ветразь” г.Мінска.
У ходзе Савета актыўна абмяркоўваліся шляхі ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва дзеля рэалізацыі раённай адукацыйна-культурнай праграмы ў 2017 годзе, разглядалісяасаблівасці асноўных мерапрыемстваў, арганізацыя якіх запланавана ў бліжэйшы час. Гэта I раённы конкурс чытальнікаў народнай прозы, ІІІ раённы конкурс беларускіх народных танцаў "Ветразь" і Фестываль-конкурс народных рамёстваў. Таксама былі прааналізаваны меркаванні і прапановы наконт удасканалення хода падрыхтоўкі да мерапрыемстваў раённай праграмы.