31 кастрычніка ў бібліятэцы № 20 адбылося мерапрыемства з удзелам супрацоўнікаў Кастрычніцкага раённага адзела па надзвычайных сітуацыях. Тэма бяспекі чалавека ў сучасных умовах, веданне правіл і норм бяспечных паводзін у экстрэмальных сітуацыях, неабходнасць выканання мер бяспекі – асноўныя пытанні, якія былі ў цэнтры ўвагі нашых гасцей. Як гаворыцца, з першых вуснаў дзеці даведаліся пра нялёгкую і адказную працу выратавальніка, пра сучасную тэхніку, з дапамогай якой выконваюцца заданні рознай складанасці, пра сітуацыі барацьбы за жыццё.
У форме гульні школьнікі абмеркавалі небяспечныя сітуацыі, паразважалі, калі агонь сябар, а калі вораг, успомнілі службы выратавання і іх нумары тэлефонаў. Значную цікаўнасць вучняў вызвалі конкурсы, віктарыны і загадкі на пажарую тэматыку. Супрацоўнікі МНС расказалі пра правілы пажарнай бяспекі і як трэба паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару. А усім жадаючым дазволілі апрануць форму пажарнага.
Сустрэча з супрацоўнікамі МНС атрымалася карысная і запамінальная для нашых чытачоў. Многія хлопчыкі вырашылі, калі вырастуць, абавязкова стаць выратавальнікамі.