Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

З 23 па 26 чэрвеня 2016 года ў пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці прайшоў IX Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускага фонду культуры, пад патранатам ЮНЕСКА і Канвенцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Упершыню ў фестывалі прыняў удзел адзіны з горада Мінска фальклорны калектыў “Мілавіца” ДУА “ЦДАДіМ “Ветразь” г.Мінска” (мастацкі кіраўнік Марыя Снітко, харэограф Мікола Козенка, акампаніятар Аляксандр Булойчык, педагог па фальклору Надзея Касцяневіч) з нагоды Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі “Традыцыйная культура і моладзь” і Года культуры.

Галоўная ўзнагарода – гэта дыплом лаурэата II ступені IX Рэспубліканскага свята народнай творчасці «Рудабельскі кірмаш» у намінацыі «Традыцыйны народны касцюм», які атрымала Марыя Снітко ад  міністра культуры Рэспублікі Беларусь Святлова Барыса Уладзіміравіча.

Падчас урачыстага закрыцця Рэспубліканскага фестывалю “Берагіня” пісьменнік Анатоль Бутэвіч уручыў спецыяльныя прызы ад пасла Беларусі ў Францыі, пастаяннага прадстаўніка нашай краіны пры ЮНЕСКА Паўла Латушкі. Сярод узнагароджаных - Багдан Захарэвіч (калектыў “Мілавіца”), фіналіст V ступені ў намінацыі «Жабка» I Рэспубліканскага конкурсу салістаў-выканаўцаў народных традыцыйных танцаў.

У XIII Рэспубліканскім конкурсе дуэтаў-выканаўцаў народных побытавых танцаў былі адзначаны наступныя пары:

  • Садзько Яўген і Рудкоўская Любоў – лаўрэаты II ступені,
  • Зайко Мацвей і Сямёнава Дар’я – фіналісты IV ступені,
  • Анікейчанка Ягор і Хамутова Ірына – фіналісты V ступені,
  • Саўко Цімафей і Сілюк Алёна, Чэпа Ілля і Валынкіна Серафіма – дыпламанты.

У I Рэспубліканскім конкурсе салістаў-выканаўцаў народных традыцыйных танцаў дыпламантамі сталі:

  • Анікейчанка Ягор (намінацыя “Чобаты”),
  • Зайко Мацвей (намінацыя “Жабка”).

У VII Рэспубліканскім турніру дзіцячых фальклорных калектываў дыпламантамі сталі Алёна Сілюк у намінацыі «Выраб пояса» і фальклорны калектыў “Мiлавiца”.

Сардэчна віншуем фальклорны калектыў “Мілавіца” з яскравым выступленнем і ўзнагародамі ў фестывалі “Берагіня”! Жадаем удзельнікам гурта надалей працягваць трансліраваць беларускую народную спадчыну.

Could not load widget with the id 381.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter