З 26 мая па 26 жніўня 2016 года ў бібліятэцы № 20 праходзіць выстава “Ад шчырага сэрца” майстроў самабытнага мастацтва клуба “Прырода і фантазія”, прысвечаная Году культуры ў рамках праекта “Стварай дабро!”
На экспазіцыі прадстаўлены творы Таісы Локаць – піраграфіі, Наталлі Фядотавай – жывапіс, Таісы Кухчынскай – стужкавы дызайн, Гертруды Цітовай – вышыванне крыжыкам, Алы Котавай – жывапіс, Ганны Радзевіч – жывапіс, Аэліты Міхалевіч – стужкавы дызайн, Альбіны Доўнар – бісер і іншых аўтараў залатога ўзросту, якія пачынаючы з 2009 года вандруюць па краіне.
Усіх жадаючых запрашаем наведаць выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў бібліятэцы № 20 па адрасу: вул. Жукоўскага, 9/1.