18 красавіка 2016 года у рамках Года Культуры, IX Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” адбыўся II раённы конкурс беларускага народнага танца “Ветразь”, арганізатамі якога сталі Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”, пры падтрымцы раённага камітэта прафсаюза ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска.
У конкурсе прымалі ўдзел вучні 3–11 класаў усіх тыпаў устаноў адукацыі, а таксама калектываў аматарскай творчасці чатырох узроставых груп ад 9 да 31 года. Конкурсная праграма прадугледжвала выкананне рэгіянальных (лакальных) варыянтаў беларускіх народных побытавых парных танцаў: “Лявоніха”, “Картузэ”, полька “Матылёк”, “Пцічкі”, “Верабей”, “Базар”, “Кракавяк”, “Вальс”, “Полька імправізаваная”, “Мікіта”, “Матлёт”, “Ночка” і інш.
На мерапрыемстве прысутнічалі Ганаровыя госці, сярод якіх навукоўцы, вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў Беларусі: БУТЭВІЧ Анатоль Іванавіч, пісьменнік, намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага Савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь, член нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА; ДАРАШЭВІЧ Энгельс Канстанцінавіч, прафесар кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, доктар філасофскіх навук; ДУДЧАНКА Мікалай Рыгоравіч, балетмайстар-пастаноўшчык Дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь і іншыя.
Інфармацыйную падтрымку конкурсу забяспечылі рэдакцыі газет і часопісаў “Краязнаўчая газета”, “Минская школа сегодня”, “Минский курьер”, “Звязда”, канал “Культура” беларускага радыё.
Па завяршэнні конкурснай праграмы адбыўся круглы стол “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання ў сучасным мегаполісе”.