11 красавіка ў бібліятэцы № 20 адбылася літаратурная імпрэза па творчасці беларускага дзіцячага пісьменніка Міколы Чарняўскага з яго ўдзелам. Прэзентавалася яго новая чарговая кніга “Матуля Шо, дачушка Шоша: вершы і легенды аб рэках і азёрах Беларусі”.
Падчас імпрэзы гучалі вершы паэта ў выкананні маленькіх чытачоў. Конкурс скорагаворак ажывіў, выклікаў многа ўсмешак і радасці. Сустрэча з гэтым сонечным шчырым, прачулым пісьменнікам спадабалася як вучням, так і настаўнікам.
Напрыканцы Мікалай Мікалаевіч прачытаў верш, з якога дзеці даведаліся як зрабіць вясёлым дзень, падараваў вучням па закладцы, каб было зручней чытаць кнігі, а таксама пакінуў кожнаму свой аўтограф з пажаданнямі.