Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

"Белы полюс" прапаноўвае засеяць у дварах васількова-жытнёвыя клумбы і накарміць жыхароў шматпавярховак нашумелым пламбірам.

Да 7 чэрвеня ўключна мінчукам прапануюць запоўніць анкету і распавесці, чаму менавіта вашы каменныя джунглі патрабуюць ажыўлення. Пяці самым матываваным удзельнікам прывязуць па пяць кантэйнераў з валошкава-жытнёвай расадай. 100 пачкаў пламбіру ў цукровым кубачку атрымаюць суседзі, якія выйдуць высаджваць расаду ў клумбы, а скрыня марозіва "Валошка" дастанецца ўдзельніку, чыя заяўка найбольш спадабаецца гарадскому ляснічаму Ігару Корзуну.

 

Сусветная арганізацыя аховы здароўя заяўляе, што мінімальны паказчык азелянення мегаполіса мусіць складаць хаця б 9 квадратных метраў зеляніны на чалавека. У цэлым Мінск паспяхова выконвае гэтую ​​норму, аднак большая частка кветак і дрэў сканцэнтраваная ў цэнтры сталіцы. Многім жылым раёнам "падалей": Фрунзенскаму, Маскоўскаму, Кастрычніцкаму – відавочна не хапае раслінаў. "Белы полюс" вырашыў дадаць у жыццё мінчукоў валошкавых фарбаў і заадно парадаваць жыхароў шматпавярховак смачным марозівам.

Ініцыятары праекта ўжо высадзілі кветкі ў адмысловыя скрыні, якія пасля падвядзення вынікаў конкурсу прывязуць гараджанам для перасадкі ў клумбы. Памеры кветнікаў складуць каля 5 квадратных метраў. Галоўны капрыз валошак – шмат сонца, таму пажадана, каб у вашым двары былі ўчасткі, якія добра асвятляюцца днём. Запаўняючы заяўку, прыкладзіце фота такога ўчастка. Калі ўсё пойдзе паводле плану, то ўжо ў ліпені пяць мінскіх двароў зайграюць валошкавымі фарбамі і стануць прывабнымі фотазонамі.

Вынікі конкурсу з'явяцца ў інстаграм-профілі @belypolus да 8 чэрвеня, а валошкі ў двары прывязуць 9 чэрвеня (нядзеля) ранкам. Жыхароў пяці двароў, якія выйдуць высаджваць валошкі з жытам, накормяць марозівам "Белы полюс" – яны атрымаюць 100 упаковак пламбіру, ​​а самому заяўніку падораць цэлую скрыню "Валошкі".

Для даведкі:

Валошкавае марозіва "Белы полюс Валошка" – пламбір з дадаваннем кветак валошкі і насення лёну ў жытнёвым кубачку. Валошка, жыта і лён – папулярныя культурныя сімвалы Беларусі: сёння, як і тысячы гадоў таму, яны кожны год прарастаюць на мясцовых палях. Задумка вытворцаў – стварыць нацыянальны дэсерт, які турыст пакаштуе толькі ў Беларусі і ў літаральным сэнсе адчуе краіну на смак. 

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter