Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Кастрычніцкія ратавальнікі правялі Дзень бяспекі для наведвальнікаў і работнікаў крамы "Хіт"

Падчас мерапрыемства пакупнікі і прадаўцы крамы даведаліся аб сігналах грамадзянскай абароны, у прыватнасці аб сігнале "Увага ўсім!".

 Дзякуючы работнікам МНС вывучылі алгарытм паводзін пры працяглым гуку сірэн, пазнаёміліся з небяспечнымі рэчывамі, якія абарочваюцца і захоўваюцца на прадпрыемствах раёна, даведаліся аб першасных сродках індывідуальнай абароны пры іх уцечцы.

Не абышлі бокам і пытанні пажарнай бяспекі: паўтарылі знакі эвакуацыі, вызначылі, як і дзе ўсталёўваць пажарны апавяшчальнік, і як правільна выкарыстоўваць вогнетушыцель. Удзельнікам нагадалі асноўныя правілы асабістай бяспекі ў побыце і ў грамадскіх месцах, засяродзілі ўвагу на паводзінах пры вялікай колькасці людзей у надзвычайнай сітуацыі, прагаварылі нумары тэлефонаў экстраных службаў і алгарытм выкліку ратавальнікаў.

Па выніках мерапрыемства работнікі і наведвальнікі гандлёвай залы атрымалі ад ратавальнікаў не толькі карысныя веды, але буклеты і брашуры з карыснай інфармацыяй.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter