Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

(приемная администрации)

Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарках залётных агня....

Максім Багдановіч

З такіх радкоў у бібліятэцы № 20 пачалася 8 снежня 2016 г. у рамках акцыі “Паэтычны вянок”, літаратурная гадзіна “Дзіўная зорка паэта”, прысвечаная 125–годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

На працягу мерапрыемства вучні чыталі знакамітыя вершы, вялі дыспут пра жыццё і творчасць беларускага паэта. На фоне музыкі гучалі цудоўныя вершы Максіма Багдановіча “Зорка Венера”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі”, “Амур і сумны, і прыгожы” і іншыя.  Таксама была падрыхтавана кніжная выстава-прагляд, на якой былі прадстаўлены зборы твораў Максіма Багдановіча розных гадоў выдання, публіцыстыка, літаратура аб яго жыцці і творчасці, электронныя выданні.

Слухачы змаглі ўпэўніцца ў тым, як шмат душэўнага багацця, перажытага болю і шчырай радасці аўтар укладаў у свае творы.

На мерапрыемстве прысутнічала маладое пакаленне - навучэнцы сярэдняй школы, якое спадзяёмся будзе з цікавасцю знаёміцца з творчасцю класіка нашай нацыянальнай літаратуры.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter