Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

Электронная почта:

okt.electron@minsk.gov.by

У дзіцячай бібліятэцы № 4 адбываюцца цуды, таму што на сустрэчу з чытачамі 24 лістапада 2016 г. прыйшла чароўная Надзея Ясмінская. Яе кніга “Сем ружаў” была высока ацэнена не толькі літаратурнай прэміяй імя Цёткі, але і нашымі чытачамі.

З захапленнем слухалі вучні 3 класа сярэдняй школы № 30 г. Мінска неверагодныя казкі. У бібліятэцы быў праведзены цыкл гучных чытанняў казак Н.Ялінскай. Потым малявалі свае ілюстрацыі і складалі цэлую галерэю малюнкаў паводле прачытаных казак. Уразілі малюнкі да кнігі Кацярыны Дубавік і удзельнікаў студыі “Экаэскіз”. Яны прапанавалі свае творы да кнігі, імі захаплялася аўтарка і нават прапанавала сваю кнігу ў абмен на адзін з малюнкаў. Ураджанні ад сустрэчы самыя лепшыя, а малюнкі дзяцей яшчэ доўга будуць радаваць і захапляць нашых чытачоў

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter или кнопку