Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

Электронная почта:

okt.electron@minsk.gov.by

З 14 па 19 лістапада 2016 года на базе сярэдняй школы № 168 г. Мінска прайшоў фэст беларускай нацыянальнай культуры сіламі педагагічнага калектыва школы сумесна з студэнтамі кафедры эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка.

Мерапрыемства праводзілася ў кантэксце аб’яўленага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2016 № 522 2016 года Годам культуры і ў мэтах выхавання ў навучэнцаў любові да роднай мовы, культуры і гісторыі, патрыятызму і гонару за сваю Радзіму.

14 лістапада 2016 г. было прысвечана беларускай музыцы. Для вучняў было арганізавана знаемства са саражытнымі беларускімі і музычнымі інструментамі, а студэнты кафедры музычна-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка падарылі чароўны канцэрт.

15 лістапада 2016 г. адбылася выстава творчых работ студэнтаў педагагічнага універсітэта і знаемства з мастацкімі тэхнікамі. Быў таксама праведзены майстар-клас для школьнікаў.

У дзень беларускага танца 16 лістапада 2016 г. першымі на заняткі трапілі вучні другога класа. Школьны ансамбль “Рамонак” прадэманстраваў некалькі пабытовых танцаў: полька-бабачка, падэспань, “Верабей”, “Пцічкі”, “Какетка” і іншыя. Школьнікі выказалі жаданне навучыцца танчыць “Картузэ”, “Лявоніху”. Дзіцячы энтузіазм і захапленне нельга было перадаць словамі.

У межах дня беларускай народнай творчасці і раместваў 17 лістапада 2016 г. вучні прынялі ўдзел у роспісу па дрэву, майстар-класах па саломапляценню, пляценню паясоў, рушнікоў, вырабу лялек-абярэгаў, пазнаеміліся з гісторыяй нацыянальнага касцюма.

Апошні дзень тыдня 18 лістапада 2016 г. быў поўнасцю прысвечаны нацыянальнай беларускай кухні. Адбыўся кірмаш, дзе школьнікі дэгустыравалі і прадавалі зробленыя свамімі рукамі беларускія стравы.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter или кнопку