Рус Бел 简体中文 Eng

Адрес администрации:

220039, г.Минск, ул.Чкалова, 6

Телефон/факс:

+375 17 3970773

Электронная почта:

okt.electron@minsk.gov.by

31 кастрычніка ў бібліятэцы № 20 адбылося мерапрыемства з удзелам супрацоўнікаў Кастрычніцкага раённага адзела па надзвычайных сітуацыях. Тэма бяспекі чалавека ў сучасных умовах, веданне правіл і норм бяспечных паводзін у экстрэмальных сітуацыях, неабходнасць выканання мер бяспекі – асноўныя пытанні, якія былі ў цэнтры ўвагі нашых гасцей. Як гаворыцца, з першых вуснаў дзеці даведаліся пра нялёгкую і адказную працу выратавальніка, пра сучасную тэхніку, з дапамогай якой выконваюцца заданні рознай складанасці, пра сітуацыі барацьбы за жыццё.

У  форме гульні школьнікі абмеркавалі небяспечныя сітуацыі, паразважалі, калі агонь сябар, а калі вораг, успомнілі службы выратавання і іх нумары тэлефонаў.  Значную цікаўнасць вучняў вызвалі конкурсы, віктарыны і загадкі на пажарую тэматыку. Супрацоўнікі МНС расказалі пра правілы пажарнай бяспекі і як трэба паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару. А усім жадаючым дазволілі апрануць форму пажарнага.

Сустрэча з супрацоўнікамі  МНС атрымалася  карысная і  запамінальная для нашых чытачоў. Многія хлопчыкі вырашылі, калі вырастуць, абавязкова стаць выратавальнікамі.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter или кнопку